Калі ў вас няма прафесійных кантактаў у ЕС, мы можам дапамагчы з ідэямі і прапановамі для вашай стажыроўкі, падказаць кантакты патэнцыйных партнёраў і арганізацый.
Каб атрымаць нашу дапамогу, дашліце нам электронны ліст на пошту infomobility@goethe.de з наступнымі дадзенымі:
1. Матывацыйны ліст Растлумачце сваю матывацыю і пазначце мэту пажаданай стажыроўкі ў Еўрапейскім саюзе. Падайце як мага больш падрабязнай інфармацыі пра сябе, вашы кар’ерныя планы і інтарэсы, прафесійныя мэты. Напішыце, чаго вы чакаеце ад прафесійнай стажыроўкі па праграме MOST IV.
2.Рэзюмэ Далучыце да электроннага ліста сваё рэзюмэ (CV) ў адвольнай форме. 3. Дашліце электронны ліст на infomobility@goethe.de з тэмай ліста “Matchmaking”
Адказ прыйдзе вам на пошту прыкладна на працягу месяца.