Хто можа падаваць заяўкі?
● Грамадзяне і грамадзянкі Беларусі
● Асобы, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў
● Рэзідэнты і рэзідэнткі Беларусі ці любой іншай краіны
● Спецыялісты і спецыялісткі аднаго з шасці прафесійных сектараў (бізнес, адукацыя, грамадства, культура, медыцына, устойлівае развіццё)
● Вы можаце прыняць удзел не больш чым у дзвюх стажыроўках па праекце MOST IV (і толькі ў адной стажыроўцы, калі вы раней прымалі ўдзел у папярэдніх этапах праграмы MOST I, MOST II або MOST+)

Хто не можа падаваць заяўку на праграму?
● Фізічныя асобы, работнікі і работніцы ўстаноў, якія падпадаюць пад санкцыі Еўрапейскага саюза (па рашэнню Савета міністраў замежных спраў ЕС датычна Рэспублікі Беларусь)
● Тыя, хто ўжо падалі заяўку на праграму (паўторна падацца на праграму можна толькі пасля атрымання вынікаў ацэнкі папярэдняй заяўкі)
Праграма MOST IV не падтрымлівае:
● Студэнцкія абмены
● Іншыя актыўнасці падчас стажыроўкі (нельга працаваць дыстанцыйна падчас паездкі, быць стыпендыянтамі іншых праграм і г. д.)
● Паездкі, якія ўжо фінансуецца іншымі праграмамі. Падвойнае фінансаванне адных і тых жа выдаткаў забаронена.

Якія могуць быць мэты стажыроўкі?
Ваша стажыроўка павінна садзейнічаць прафесійнаму росту і ўстанаўленню партнёрскіх кантактаў з калегамі і калежанкамі ў ЕС. Стажыроўка павінна быць праактыўнай, напрыклад, выступленне на мерапрыемстве, а не толькі яго наведванне.
Якая можа быць працягласць стажыроўкі?
Вы можаце падаць заяўку на розныя фарматы стажыровак працягласцю да 90 дзён (уключаючы дні ў дарозе):
● Кароткатэрміновая прафесійная паездка (да 14 дзён);
● Доўгатэрміновая прафесійная паездка (ад 15 да 90 дзён).
● Паездка ў некалькі этапаў дазваляе наведаць да трох розных краін ЕС або здзейсніць тры паездкі на мерапрыемствы за межы краіны пражывання на працягу максімум 1 года.

Калі я магу распачаць стажыроўку?
Заяўка на прафесійную паездку павінна быць пададзена прынамсі за 3 месяцы да меркаванага пачатку гэтай паездкі
У якія краіны я магу паехаць?
Мэтавымі краінамі праграмы MOST з’яўляюцца краіны Еўрапейскага саюза:
Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швецыя і Эстонія.
Краіна прызначэння (то бок, краіна, у якой праходзіць стажыроўка) павінна адрознівацца ад краіны пражывання заяўніка.

Хто займаецца падрыхтоўкай стажыроўкі?
Вы распрацоўваеце план стажыроўкі самастойна. Вы нясеце адказнасць за ўсталяванне прафесійных сувязяў і, калі неабходна, заключэнне неабходных пагадненняў з прымаючым бокам або партнёрамі ў краінах ЕС (да 10 прымаючых арганізацый за адну стажыроўку).
Вы павінны падрыхтаваць план актыўнасцяў (план працы па днях) і арганізаваць дэталёвы маршрут паездкі. Пажадана, каб партнёры з ЕС таксама бралі ўдзел у складанні плана стажыроўкі. У плане актыўнасцей павінна быць дадзена дакладнае абгрунтаванне для кожнага дня паездкі.

Ці ўключаюцца падаткі ў бюжэт паездкі?
Падаткі не ўключаюцца ў бюджэт стажыроўкі. У многіх краінах гранты не абкладаюцца падаткамі, удакладніце гэтую інфармацыю наконт краіны вашага падаткавага рэзідэнтства самастойна. Атрымальнікі гранта нясуць адказнасць за выплату падаткаў, звязаных з атрыманнем гранта.
Як разлічваюцца суткавыя?
Суткавыя — гэта фіксаваная стаўка, якая пакрывае выдаткі на перыяд стажыроўкі ў краіне прызначэння. Сюды ўваходзяць выдаткі на жыллё, харчаванне, праезд гарадскім ці прыгарадным транспартам, у тым ліку выдаткі на транспарт у аэрапорт і назад.
● Суткавыя разлічваюцца на аснове колькасці начэй, праведзеных у прафесійнай паездцы за мяжой
● Суткавыя для розных краін ЕС заснаваныя на фіксаваных стаўках, указаных у табліцы ніжэй
● Для працяглых пераездаў ад месца пражывання да месца стажыроўкі праграма MOST IV можа пакрыць адны дадатковыя суткавыя
● Пры неабходнасці перасякаць мяжу Беларусіпраграма можа кампенсаваць адны дадатковыя суткавыя па стаўцы першай краіны ўезду
● Калі жыллё падчас паездкі прадастаўляецца партнёрамі з ЕС ці арганізатарамі мерапрыемстваў і/ці ўваходзіць у рэгістрацыйны ўнёсак, памер суткавых будзе складаць 50% ад указанай стаўкі
● Пры стажыроўцы працягласцю больш за 14 дзён у адной краіне з 15-й ночы суткавыя разлічваюцца наступным чынам: стаўка дзеючых у ЕС суткавых x 0,25 х на колькасць начэй у краіне прызначэння.
Больш падрабязна чытайце пра разлік і стаўкі суткавых па краінах у поўнай версіі “Правіл падачы заявак” (глядзі раздзел “Дакументы”).

Як адбываецца працэс ацэнкі заяўкі?
Заяўкі праходзяць два этапы адбору.
На першым этапе будзе праверана, ці адпавядае заяўка тэхнічным крытэрам:
- адпаведнасць заяўніка і заяўкі фармальным патрабаванням (грамадзянства РБ, непадпаданне пад санкцыі, мэтавая краіна, фармат і працягласць стажыроўкі, апдпаведнасць прафесійным сектарам праграмы)
- ці правільна запоўнена форма заяўкі і ці загружаны ўсе неабходныя дакументы
У выпадку адпаведнасці тэхнічным крытэрам ваша заяўка будзе накіравана прафесійнаму журы, якое складаецца з трох незалежных беларускіх экспертаў і экспертак з вашай прафесійнай сферы. Яны праводзяць ацэнку заяўкі на аснове ўстаноўленых крытэраў адбору (глядзі Дадатак 2 у “Правілах падачы заявак”).
Далей вы атрымаеце электронны ліст з вынікамі разгляду вашай заяўкі на адрас, указаны ва ўліковым запісе на партале падачы заявак.

Ці рэальны ўдзел у праграме для чалавека, які перамяшчаецца на вазку?
Так, такі ўдзел цалкам магчымы. Калі ў вас ёсць дадатковыя выдаткі, звязаныя са станам здароўя, іх можна пазначыць у графе “Special needs” бюджэта.
Ці можна працаваць (анлайн, на 0.5 стаўкі, напрыклад), калі едзеш на стажыроўку?
Не, працаваць падчас стажыроўкі па праграме не дазваляецца.
Калі я еду з малым дзіцём, ці можна ўключыць выдаткі на яго?
Так, можна паехаць на стажыроўку з дзіцём, калі ў вас няма іншай магчымасці (напрыклад, сола-бацькоўства). У гэтым выпадку пазначце дадатковыя выдаткі на дзіцё ў графе “Other costs” бюджэта. Пры магчымасці, прыкладзіце падцвярджаючыя дакументы.
Ці ёсць абмежаванні па бюджэце паездкі па праграме?
Усе выдаткі, запланаваныя ў бюджэце стажыроўкі павінны быць празрыстымі і абгрунтаванымі. Абмежаванняў па канкрэтных сумах няма.
Ці магчымы не публічны ўдзел у праграме?
Так, гэта цалкам магчыма. Вы можаце выбраць, ці дазваляеце выкарыстоўваць свае дадзеныя для публічнай камунікацыі праграмы MOST пры запаўненні справаздачы. Усе прыватныя дадзеныя апрацоўваюцца адпаведна Правіламі аб абароне прыватных дадзеных Гётэ-Інcтытута.
Ці магчыма дапамога з атрыманнем візы?
Каманда праекта намагаецца падтрымаць ўдзельнікаў ды ўдзельніц праграмы ў атрыманні візаў краін ЕС, але канчатковае рашэнне ў атрыманні візы прымаецца консульскімі аддзеламі адпаведных краін.
Ці можа ўдзельнічаць у праграме чалавек сталага ўзросту?
Так, у праграме няма верхняга абмежавання па ўзросце для ўдзельнікаў ды ўдзельніц. Прымаюцца заяўкі ад асоб, якія дасягнулі 18 год.
Ці магчыма зрабіць 2 вандроўкі для аднаго праэкту?
Так, у межах адной стажыроўкі вы можаце здзейсніць да трох паездак і наведаць да трох краін ЕС.
Ці прадастаўляе праграма MOST кансультацыі па падрыхтоўцы заявак?
Каманда праекта штомесяц арганізуе інфармацыйныя анлайн-сесіі, калі ёсць магчымасць задаце свае пытанні ў групавым фармаце. Даты і час інфасесій анансуюцца загаддзя ў сацыяльных сетках і на сайце праграмы. Таксама можна накіраваць свае пытанні на пошту праграмы infomobility@goethe.de.