Інструкцыя па запаўненні заяўкі на праграму MOST IV у Goethe Application Portal (GAP) у відэа і тэкставым фарматах
«Як падаць заяўку на MOST IV»
«Як падаць заяўку на MOST IV»
Перайдзіце на Goethe Application Portal (GAP) па спасылцы: portal.gap.goethe.de/be/
Калі вы не рэгістраваліся ў GAP раней, вам неабходна зарэгістравацца, націснуўшы “Стварыць уліковы запіс” або “Рэгістрацыя”.
Увядзіце свае дадзеныя для рэгістрацыі.
Вы можаце зарэгістравацца і як “Фізічная асоба”, і як “Арганізацыя”/“Агенцыя”, гэта ні на што не ўплывае.
Звярніце ўвагу, што пры рэгістрацыі ў любым выпадку вам спатрэбіцца пазначыць адну кантактную асобу для далейшай камунікацыі. Імя і прозвішча кантактнай асобы пішыце, калі ласка, лацінскімі літарамі як у пашпарце.
Калі вы ўжо будзеце мець ўліковы запіс, вам трэба Аўтарызавацца. Для гэтага ўвядзіце пошту і пароль, з якімі вы рэгістраваліся, і націсніце “Login”.
Далей выбірайце “Стварыць новую заяўку”
Калі вы рэгістраваліся ў GAP раней, перад стварэннем новай заяўкі, праверце, ці актуальныя вашыя “Асабістыя дадзеныя” на цяперашні момант (краіна і месца жыхарства, e-mail).
Абярыце адпаведную сферу для фінансавання “EU4Belarus: MOST IV”
Далей вы патрапіце на апісанне конкурса. Таксама з левага боку вы можаце азнаёміцца са зместам заяўкі. Цісніце “Далей”
Паступова запоўніце адпаведныя палі заяўкі.
Звярніце ўвагу, што ў працэсе запаўнення заяўкі можна яе захаваць і потым вярнуцца да запаўнення ў зручны вам час. Каб перайсці да запаўнення наступнага раздзела заяўкі, націсніце “Захаваць і прадоўжыць“
Звярніце ўвагу, што ў раздзелах “Дадзеныя заяўнікоў”, “Дадзеныя аб мерапрыемстве ці прымаючай арганізацыі”, “Бюджэт стажыроўкі” неабходна загрузіць адпаведныя дакументы:
Каб адправіць гатовую заяўку на разгляд, напрыканцы формы заяўкі націсніце кнопку “Адправіць”
Пасля адпраўкі заяўкі, вы атрымаеце ліст-падцверджанне аб атрыманні заяўкі на пазначаную пры рэгістрацыі пошту. Таксама ў гэтым лісце будзе пазначаны унікальны нумар вашай заяўкі. Выкарыстоўвайце гэты нумар у тэме ліста ў далейшай камунікацыі з камандай MOST IV па вашай заяўцы.
Адказ па выніках разгляду заяўкі экспертамі ды эксперткамі будзе накіраваны на пазначаны e-mail прыблізна праз 5 тыдняў пасля адпраўкі заяўкі.