Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

  • Галоўная
  • Portfolio
  • Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА
Азнакамляльная паездка ў Бон
Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё, якая адбылася дзякуючы праграме MOST. Мэтай гэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Спецыялісты наведалі шэраг арганізацыяў, кансалтынгавых цэнтраў і ўніверсітэтаў у нямецкім Боне, каб пазнаёміцца з тэматыкамі і стратэгіямі развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва, жыллёвай палітыкі, а таксама ўзяць удзел у канферэнцыі па «зялёнай эканоміцы» і міжнародным супрацоўніцтве ў Інстытуце Развіцця і Ўстойлівасці.

«Усе сустрэчы, канферэнцыя, азнакамляльныя паездкі і шматстароннія перамовы былі вемльмі карыснымі ў прафесійным плане для ўсіх удзельнікаў нашай групы. Мы ўсталявалі многа перспектыўных прафесійных кантактаў, якія могуць стаць асновай сумесных навуковых праектаў і даследванняў. Новыя факты, інавацыйныя ідэі і прыклады паспяховых нямецкіх праектаў могуць быць скарыстаныя ў розных сферах нашай прафесійнай дзейнасці – у навуцы, выкладчыцкай працы і ў працы з мясцовымі супольнасцямі», – дзеляцца ўражаннямі ўдзельнікі паездкі.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці