Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Kангрэс псіхіятрыі ў Берліне

«Усяго на кангрэсе было прэзентавана 365 дакладаў па розных тэмах, якія тычацца псіхіятрыі і псіхатэрапіі. Я прыняў удзел у семінарах прысвечаных дыягностыцы і лячэнню абсэсіўна-кампульсіўных разладаў, шызафрэніі, псіхічных разладаў падчас цяжарнасці і ў пасляродавым перыядзе, разладаў харчовых паводзінаў, залежнасцяў ад псіхаактыўных рэчываў, суіцыдальных паводзінаў. Таксама я прыняў удзел у воркшопе, прысвечаным псіхатэрапіі пацыентаў, якія маюць жыццёвы крызіс. Канферэнцыя суправаджалася выставай выдавецтваў, на якой я набыў прафесійную літаратуру»,
– распавядае беларускі медык.

Ён дадае, што сярод пераваг гэтай канферэнцыі было і тое, што ў параўнанні з іншымі медыцынскімі канферэнцыямі практычна адсутнічалі даклады, спансаваныя фармацэўтычным кампаніямі. А ўсе новыя веды і методыкі ён плануе ўключыць у курсы паслядыпломнага выкладання лекарам, а таксама псіхолагам.
 
Таксама, ён дадае, што, дзякуючы гэтаму івэнту, ужо наладжаны кантакт з галоўным лекарам псіхіятрычнай клінікі ў г. Касель і кіраўніком амбулаторыі ўніверсітэцкай псіхіятрычнай клінікі Шарытэ. Вядуцца перамовы пра арганізацыю сумесных даследванняў у галіне гісторыі псіхіятрыі і даследаванняў у галіне разладаў аўтычыстычнага спекра ў дарослых.

Праект MOST+ гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці