Каманда беларускага стартапа «maramora» вясной 2024 года, пры падтрымцы праграмы MOST, прыняла ўзел у адным з буйнейшых IT-івэнтаў — EU Startups Summit, што праходзіў на Мальце. Саміт адбываецца штогод і збірае заснавальнікаў(ніц) стартапаў і прадстаўнікоў(іц) фондаў з усёй Еўропы.
Стартап maramora (https://www.maramora.co/) — гэта сучасная лічбавая прастора, што дапамагае спраўляцца са штодзённым стрэсам і працаваць з эмоцыямі праз практыкі мастацтва: сучасны танец, візуальнае мастацтва, працу з целам і голасам, тэкстам і вобразамі. У 2024 годзе праект трапіў у шорт-ліст CultTech Association x Ars Electronica Award у намінацыі «Сацыяльны праект у галіне культуры і тэхналогій». Таксама стартап нядаўна быў прэзентаваны ў Вена не Culttech Summit. Мабільны дадатак дасяжны тут.

Сузаснавальніца і СЕО стартапа Ганна Палей даўно з’яўляецца прадпрымальніцай у сферы культуры і вядомая як арганізатарка незалежнай культурніцка-адукацыйнай платформы pershykrok.by у Мазыры (2018-2022). Вось што распавяла Ганна пра паездку на EU Startups Summit:
— Удзел у саміце дазволіў нам інтэгравацца ў еўрапейскую экасістэму стартапаў на поўніцу: мы трапілі ў базу перспектыўных стартапаў на сайце EU Startup, атрымалі запрашэнні на буйную канферэнцыю стартапаў у Мюнхене, стартап-акселератар на Мальце.

Больш за тое, адзначае Ганна, падчас мерапрыемства каманда праекта здолела завязаць партнёрскія зносіны з дэпартаментам сацыяльнага дабрабыту Мальтыйскага універсітэта і распачаць сумесны праект — даследванне пра ментальнае здароўе. Таксама ў выніку паездкі стартап узбагаціў сваю сетку патэнцыйных партнёраў ды інвестараў, усталяваў кантакты з патэнцыяльным інвестарамі-анёламі і венчурнымі фондамі.

Аднім з пабочных вынікаў удзелу ў саміце стала большая цікаўнасць да праекта з боку eўрапейскіх СМІ: напрыклад, польскае бізнес-выданне «My company Polska» апублікавала вялікі артыкул пра maramora. Каманда праекта спадзяецца, што гэта прывядзе да большай цікавасці да беларускіх IT-праектаў, створаных жанчынамі

На прафесійных івэнтах звычайна шмат фундатараў і патэнцыйных партнёраў. Пераканайцеся, што ў вас ёсць кароткі і пераканаўчы пітч (30-60 секунд), які тлумачыць сутнасць вашага праекта, праблему, якую ён вырашае, вашую ўнікальнасць. Перад івэнтам зрабіце спіс з канактамі тых фаундараў, бізнэсаў і прадстаўнікоў фондаў, з якімі вам цікава было б паразмаўляць і расказаць пра ваш праект. Такая падтрыхтоўка дапамагае факусавацца толькі на тых кантактах, якія дапамогуць развіццю вашага бізнеса.
Парады для тых, хто хоча паехаць на прафесійны івэнт ад Ганны Палей
На прафесійных івэнтах звычайна шмат фундатараў і патэнцыйных партнёраў. Пераканайцеся, што ў вас ёсць кароткі і пераканаўчы пітч (30-60 секунд), які тлумачыць сутнасць вашага праекта, праблему, якую ён вырашае, вашую ўнікальнасць. Перад івэнтам зрабіце спіс з канактамі тых фаундараў, бізнэсаў і прадстаўнікоў фондаў, з якімі вам цікава было б паразмаўляць і расказаць пра ваш праект. Такая падтрыхтоўка дапамагае факусавацца толькі на тых кантактах, якія дапамогуць развіццю вашага бізнеса.
Выкарыстоўвайце сеткавыя платформы мерапрыемства (у нашым выпадку гэта быў networking app саміта), каб загадзя дамовіцца аб сустрэчах “адзін на адзін” з патрэбнымі людзьмі. Так вы павялічыце шанцы на карысныя кантакты і не згубецеся ў натоўпе. Напрыклад, я зрабіла профіль стартапа ў мабільным нэтворкінг-дадатку, апісала асноўныя метрыкі, ідэю, інвестыцыйны статус — гэта дало свае вынікі: яшчэ да саміта з намі звязаліся некалькі фондаў, якім было цікава даведацца больш пра наш праект.
Калі ў вас ёсць прататып, прэзентацыя або сайт, пераканайцеся, што яны гатовыя і лёгка даступныя (зрабіце QR-код для хуткай запампоўкі).
Кантакты, якія вы збераце на саміце важныя, але яшчэ больш важна, як вы іх выкарыстоўваеце. На працягу тыдня пасля мерапрыемства дашліце персаналізаваныя follow-up лісты тым, з кім вы пазнаёміліся, а таксама дадаткова пашырце сваю сетку кантактаў праз LinkedIn, так вы зможаце заставацца на сувязі з патэнцыйна цікавымі людзьмі для развіцця праекта.
Фата з асабістага архіва гераіні