Спіс не з’яўляецца поўным і можа ўключаць іншыя сферы дзейнасці, звязаныя з устойлівым развіццём і экалогіяй.
Эколагі, прыродаахоўнікі
Менеджэры і менеджэркі экалагічных праектаў
Кансультанты па ўстойліваму развіццю
Архітэктары, урбаністы
Дызайнеры гарадскога асяроддзя
Фермеры
Кліматолагі, навуковыя супрацоўнікі ў галіне аховы прыроды, экалогіі
Эколагі ды экалагіні на прадпрыемствах
Спецыялісты па ўпраўленню адкідамі
Спецыялісты па ўпраўленню воднымі рэсурсамі
Спецыялісты аддзелаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці
Энергетыкі
Распрацоўшчыкі экалагічных тэхналогій, стартапаў
Спіс не з’яўляецца поўным і можа ўключаць іншыя прафесіі, так ці інакш, звязаныя з устойлівым развіццём і экалогіяй.
1) Беларускія навукоўцы прайшлі стажыроўку ў Федэральным агенцтвe па фізіцы і тэхніцы, што знаходзіцца ў Германіі. Асноўным фокусам была навуковая практыка ў лабараторыях акустыкі і фотаметрыі.
2) Беларуская спецыялістка па арганічнай сельскай гаспадарцы, дзякуючы праграме MOST, пабывала на найбуйнейшай выставе арганічнай прадукцыі Biofach, што адбываецца штогод ў нямецкім Нюрнбергу.
3) Адзін з беларускіх IT-стартапаў быў прэзентаваны на вялікія івэнце Web Summit ў Лісабоне ў Партугаліі. Тэматычны фокус стартапа быў сканцэнтраваны на ўстойлівай модзе.
4) Кансультантка па ўстойлівым развіцці здолела прайсці стажыроўку па праграме MOST не выходзячы з дому. Яна арганізавала сабе анлайн-стажыроўку ў галіне міжнародных стандартаў па справаздачах у тэме ўстойлівасці (Global Reporting Initiative).