EU4BELARUS: Падтрымка прафесійных паездкак у краіны ЕС

Дзякуючы праграме EU4BELARUS: MOST IV беларусы і беларускі, незалежна ад краіны пражывання, могуць прыняць удзел у канферэнцыі ці трэнінгу, прайсці стажыроўку, абмяняцца досведам з калегамі і калежанкамі ў Еўрасаюзе.

Прафесійныя сектары

Праграма MOST падтрымлівае беларускіх прафесіяналак ды прафесіяналаў па шасці тэматычных сектарах

Культура

Шырокае разуменне культуры, у тым ліку, турызм, крэатыўныя індустрыі

Адукацыя

Праца ў сферы нефармальнай і неакадэмічнай адукацыі, а таксама навучання на працягу ўсяго жыцця

Грамадства

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека, СМІ

Бізнес

Малыя і сярэднія прадпрыемствы, інавацыйны бізнес (у тым ліку, IT) і ў цэлым шырокі спектр разнавіднасцяў бізнесу

Ахова здароўя

Прафесіі ў сферы аховы здароўя і медыцыны, догляду за хворымі, а таксама мэнэджмэнт аховы здароўя

Устойлівае развіццё

Ахова прыроды і навакольнага асяроддзя, арганічнае сельская гаспадарка, устойлівая энергетыка ды інш.

Фарматы стажыровак

MOST падтрымлівае прафесійныя паездкі з наступнымі мэтамі

Візіты па абмене досведам
Удзел у канферэнцыях, выставах, рэзідэнцыях
Стажыроўкі ў партнёрскіх арганізацыях
Прафесійнае навучанне на трэнінгах і воркшопах
Візіты з мэтай распрацоўкі сумесных праектаў
Паездкі для прасоўвання сваіх прадуктаў ці паслуг у ЕС
Анлайн-удзел у канферэнцыях, трэнінгах, воркшопах
Іншыя фарматы, якія спрыяюць развіццю прафесійных кантактаў у ЕС

Гісторыі паездак

Беларусы і беларускі распавядаюць пра свой досвед прафесійных паездак па праграме MOST

EuroPerio11 participant
Беларускі твара-сківічны хірург: “Планую адкрыць уласную клініку пасля паездкі на EuroPerio11”
Удзел у шырока вядомым ва ўсім свеце сімпозіуме EuroPerio11 у Вене, які праходзіў 14-17 мая…
чытаць далей
ImPulsTanz
«Удзел у мастацкіх акцыях у Вене дапамог памацаць і пражыць новае вымярэнне перформансу”
Беларуская перформанс-мастачка Валерыя Хрыпач прыняла ўдзел у прэстыжным фестывалі ImPulsTanz у Вене (з 10 ліпеня…
чытаць далей
FLUKA CERN Beginner Course 2025 Preview
Беларуская вучоная атрымала ўнікальны досвед у Еўрапейскай радзе ядзерных даследаванняў CERN
Пачатковы курс па выкарыстанні праграмнага комплекса FLUKA у Аб'яднаным даследчым цэнтры (JRC) ў Гелі, Бельгія,…
чытаць далей

Ёсць пытанне?

Тут вы можаце задаць пытанне камандзе праекта MOST IV. Адказ прыйдзе вам на пошту