Апошнія магчымасці трапіць на «групавую кансультацыю» па праграме MOST IV — наведаць публічныя інфасесіі ў лістпадзе і снежні 2025. Даты наступных інфармацыйных анлайн-сесій:

  • 27 лістапада (чацвер), 16.00
  • 17 снежня (серада), 16.00

Падчас «жывой» анлайн-сесіі у Zoom у вас будзе магчымасць задаць пытанні пра ўдзел у праграме наўпрост камандзе праекта MOST IV. Таксама на івэнце даведаецеся пра ўсе магчымасці праграмы, азнаёміцеся з падачай заяўкі праз Goethe Application Portal.

Працягласць сустрэчы  —  45 хвілін. Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя.
Спасылку на сустрэчу ў Zoom дашлем за адзін дзень да пачатку мерапрыемства.

Пытанні да каманды MOST IV можна таксама пакінуць у форме рэгістрацыі ці накіраваць на паштовую скрыню infomobility@goethe.de

#eu4belarus #ecдлябеларусі