Адукацыя — адна з ключавых сфер чалавечай дзейнасці, якая пранізвае шмат іншых накірункаў. Таму мерапрыемствы ў гэтай галіне могуць быць як вузкаспецыялізаванымі, дзе адукацыя выступае толькі як форма (напрыклад, канферэнцыя па стаматалогіі або фітнесе), так і прысвечанымі выключна пытанням навучання і адукацыйнай палітыкі.

Разам з нашым экспертам у галіне адукацыі мы падрыхтавалі спіс самых цікавых і значных канферэнцый на перыяд з верасня па студзень. Абірайце актуальныя для вас мерапрыемствы, падавайце заяўку на ўдзел у праграме MOST і адпраўляйцеся па новыя веды і прафесійныя кантакты!



Дзе шукаць мерапрыемствы?

Для вузкіх тэматык мэтазгодна шукаць спецыялізаваныя прафесійныя канферэнцыі. Таксама варта звярнуць увагу на канферэнцыі, непасрэдна прысвечаныя адукацыі, яе ролі ў грамадстве, развіццю педагагічных метадаў, адукацыйных тэхналогій і г.д.

Разам з тым, варта быць асцярожнымі: у інтэрнэце з’явілася мноства фэйкавых канферэнцый, якія могуць не адбыцца або не мець навуковай каштоўнасці. Таму важна правяраць рэпутацыю арганізатараў, шукаць водгукі ўдзельнікаў і абапірацца на рэкамендацыі калег, што ўжо бралі ўдзел у такіх мерапрыемствах. 

Звярніце ўвагу на гэтыя арганізацыі, гэта буйныя міжнародныя асацыяцыі, якім дакладна можна давяраць:

Гэтыя арганізацыі не толькі праводзяць уласныя канферэнцыі, але і могуць быць карыснымі для пошуку кантактаў і мерапрыемстваў у сферы адукацыі і педагогікі дарослых.



Куды паехаць у бліжэйшы час?

  1. 18–21 верасня 2025
    Барселона, Іспанія
    The 17th International Conference on Education Technology and Computers (ICETC)
    icetc.or
    Навукоўцам, выкладчыкам і практыкам у сферы адукацыйных тэхналогій

  2. 23–24 верасня 2025
    Делфт, Нідэрланды
    Learning Impact Europe 2025
    cvent.com
    Зацікаўленым у EdTech-трэндах

  3. 30 кастрычніка 2025
    Брусэль, Бельгія
    EIT EdTech Conference 2025
    eitedtechconference.eu
    Для ўсіх, хто працуе ў сферы лічбавай адукацыі

  4. 30 верасня – 4 кастрычніка 2025
    Барселона, Іспанія (таксама анлайн)
    The 6th Barcelona Conference on Education
    bce.iafor.org
    Шырокаму колу ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу

  5. 2–4 лістапада 2025
    Берлін, Германія
    ICEF Berlin
    icef.com
    Для ўстанаўлення партнёрства паміж адукацыйнымі арганізацыямі

  6. 6–7 лістапада 2025
    Універсітэт Мальты, Валета
    Critical Adult Learning and Education 2025
    um.edu.mt
    Тым, хто даследуе крытычнае мысленне і адукацыю дарослых

  7. 10–12 лістапада 2025
    Севілья, Іспанія
    ICERI 2025 – International Conference of Education, Research and Innovation
    iated.org
    Прафесіяналам, навукоўцам і інаватарам у сферы адукацыі

  8. 23–24 студзеня 2026
    Хельсінкі, Фінляндыя
    Educa Helsinki
    tradefairdates.com
    Педагогам і практыкам у адукацыйнай сферы


Нагадаем, што праграма падтрымкі стажыровак MOST дазваляе беларусам і беларускам паўдзельнічаць у прафесійных івэнтах па ўсім Еўрапейскім саюзе. Галоўнае – выбраць карыснае для вас мерапрыемства і запоўніць заяўку не пазней чым за тры месяцы да івэнта.

Поспехаў!