Запрашаем на інфасесіі пытанняў ды адказаў пра MOST IV — праграму падтрымкі стажыровак у ЕС для беларусаў і беларусак.

Падчас «жывых» анлайн-івэнтаў у Zoom у вас будзе магчымасць задаць пытанні пра ўдзел у праграме наўпрост камандзе праекта MOST IV.

Наступныя даты і час сустрэч (па мінскім часе):

  • 27 жніўня (серада), 16.00
  • 30 верасня (аўторак), 16.00
  • 22 кастрычніка (серада), 16.00

Працягласць сустрэчы  —  45 хвілін. Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя.
Спасылку на сустрэчу ў Zoom дашлем за адзін дзень да пачатку мерапрыемства.

Пытанні да каманды MOST IV можна таксама пакінуць у форме рэгістрацыі ці накіраваць на паштовую скрыню infomobility@goethe.de

#eu4belarus #ecдлябеларусі