Запрашаем на інфасесіі праграмы MOST IV у студзені і лютым 2026 года!
Падчас анлайн-сесіі у Zoom у вас будзе магчымасць задаць пытанні пра ўдзел у праграме наўпрост камандзе праекта MOST IV. Таксама на івэнце даведаецеся пра ўсе магчымасці праграмы, азнаёміцеся з падачай заяўкі праз Goethe Application Portal.
Даты наступных інфармацыйных анлайн-сесій:
- 22 студзеня (чацвер), 16.00
- 18 лютага (серада), 16.00

Працягласць сустрэчы — 45 хвілін. Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя.
Спасылку на сустрэчу ў Zoom дашлем за адзін дзень да пачатку мерапрыемства.
Пытанні да каманды MOST IV можна таксама пакінуць у форме рэгістрацыі ці накіраваць на паштовую скрыню infomobility@goethe.de
#eu4belarus #ecдлябеларусі