Абвяшчаем летнюю серыю анлайн-сесій пытанняў ды адказаў пра праграму стажыровак для беларусаў і беларусак MOST!

У чэрвені і ліпені будзе магчымасць падключыцца да «жывога» анлайн-івэнта ў Zoom і задаць усе свае пытанні наўпрост камандзе праекта MOST.

Даты і час сустрэч (па мінскім часе):

  • 11 чэрвеня (серада), 16.00
  • 9 ліпеня (серада), 16.00

Працягласць сустрэчы  —  45 хвілін. Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя.

Пытанні да каманды MOST IV можна таксама пакінуць у форме рэгістрацыі ці накіраваць на паштовую скрыню infomobility@goethe.de

#eu4belarus #ecдлябеларусі