Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

  • Галоўная
  • Portfolio
  • Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў
Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія, дзякуючы праграме MOST+, паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў італьянскім горадзе Сіракузы. Навучанне ладзіў інстытут гештальта HCC Italy і яно было накіравана на інтэграцыю навінак тэорыі гештальт-тэрапіі з практычным прымяненнем. 
«Гэта навучальная праграма істотна павысіла мой прафесійны патэнцыял за кошт новых тэарэтычных ведаў, практычных навыкаў, асабістага росту і цэласнага падыходу да тэрапіі. Акрамя гэтага, паездка значна пашырыла маю міжнародную сетку прафесійных сувязяў, павысіўшы магчымасці супрацоўніцтва і глабальныя перспектывы. Безумоўна, гэта паспрыяе прафесійнаму развіццю і больш эфектыўнай тэрапеўтычнай практыцы», – тлумачыць адна з удзельніц групы.

Псіхолагі ўжо плануюць арганізаваць семінар, каб падзяліцца ведамі і навыкамі са сваімі калегамі і каляжанкамі, актыўна выкарыстоўваць міжнародную сетку, створаную падчас праграмы, каб спрыяць супрацоўніцтву паміж беларускімі прафесіяналамі і іх замежнымі калегамі, а таксама прыняць удзел у якасных даследаваннях, арганізаваных Італьянскім гештальт-інстытутам.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці