Сёння мы хочам падзяліцца гісторыяй з прафесійнай паездкі, якая адбылася ў межах праграмы MOST+ у сектары “Культура”. Гэта стажыроўка беларускага спецыяліста архіўнай справы ў Літоўскі дзяржаўны архіў.
Архівіст лічыць стажыроўку вельмі паспяховай. Ён кажа, што змог шчыльна азнаёміцца з архіўнымі фондамі, якія ўтрымліваюць масавыя крыніцы рэтраспектыўнай біяграфічнай і генеалагічнай інфармацыі, змог істотна канкрэтызаваць уяўленні аб змесце і інфармацыйнай вартасці адпаведных архіўных дакументаў.
Ён плануе падзяліцца досведам, набытым падчас мабільнасці, з іншымі беларускімі калегамі-архівістамі, а таксама абмеркаваць з імі, у якасці ідэі, канцэпцыю міжархіўнай базы дадзеных масавых крыніц біяграфічнай і генеалагічнай інфармацыі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва, як эфектыўнага сродка выяўлення і выкарыстання ўнікальнай рэтраспектыўнай інфармацыі.
Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці