Прафесійныя сектары

Праграма MOST падтрымлівае беларускіх прафесіяналак ды прафесіяналаў па шасці тэматычных сектарах

Культура

Шырокае разуменне культуры, у тым ліку, турызм, крэатыўныя індустрыі

Адукацыя

Праца ў сферы нефармальнай і неакадэмічнай адукацыі, а таксама асветы на працягу ўсяго жыцця.

Грамадства

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека, а таксама СМІ

Бізнес

Малыя і сярэднія прадпрыемствы, інавацыйны бізнес (у тым ліку, IT) і ў цэлым шырокі спектр разнавіднасцяў бізнесу.

Ахова здароўя

Прафесіі ў сферы аховы здароўя і медыцыны,догляду за хворымі, а таксама мэнэджмэнт аховы здароўя

Устойлівае развіццё

Ахова прыроды і навакольнага асяроддзя, арганічнае сельская гаспадарка, устойлівая энергетыка ды інш.

Фарматы стажыровак

MOST падтрымлівае прафесійныя паездкі з наступнымі мэтамі

Візіты па абмене досведам
Удзел у канферэнцыях, выставах, рэзідэнцыях
Стажыроўкі ў партнерскіх арганізацыях
Прафесійнае навучанне на трэнінгах і воркшопах
Візіты з мэтай распрацоўкі сумесных праектаў
Паездкі для прасоўвання сваіх прадуктаў ці паслуг у ЕС
Анлайн-удзел у канферэнцыях, трэнінгах, воркшопах
Іншыя фарматы, якія спрыяюць развіццю прафесійных кантактаў у ЕС

Гісторыі паездак

Беларусы і беларускі распавядаюць пра свой досвед прафесійных паездак па праграме MOST

EuroPerio11 participant
Беларускі твара-сківічны хірург: “Планую адкрыць уласную клініку пасля паездкі на EuroPerio11”
Удзел у шырока вядомым ва ўсім свеце сімпозіуме EuroPerio11 у Вене, які праходзіў 14-17 мая…
чытаць далей
ImPulsTanz
«Удзел у мастацкіх акцыях у Вене дапамог памацаць і пражыць палітычнае вымярэнне перформансу”
Беларуская перформанс-мастачка Валерыя Хрыпач прыняла ўдзел у прэстыжным фестывалі ImPulsTanz у Вене (з 10 ліпеня…
чытаць далей

Што, калі няма кантактаў у ЕС?

Мы можам дапамагчы з ідэямі і прапановамі для стажыроўкі, падказаць кантакты патэнцыйных партнёраў і арганізацый па вашай тэме.