«Падчас кангрэса я прыняў удзел у семінарах прысвечаных дыягностыцы і лячэнню абсэсіўна-кампульсіўных разладаў, шызафрэніі, псіхічных разладаў падчас цяжарнасці і ў пасляродавым перыядзе, разладаў харчовых паводзінаў, залежнасцяў ад псіхаактыўных рэчываў, суіцыдальных паводзінаў. Таксама паўдзельнічаў у воркшопе, прысвечаным псіхатэрапіі пацыентаў, якія маюць жыццёвы крызіс. Канферэнцыя суправаджалася выставай выдавецтваў, на якой я набыў прафесійную літаратуру», – распавядае беларускі медык.
Ён дадае, што сярод пераваг гэтай канферэнцыі было і тое, што ў параўнанні з іншымі медыцынскімі канферэнцыямі практычна адсутнічалі даклады, спансаваныя фармацэўтычным кампаніямі. А ўсе новыя веды і методыкі ён плануе ўключыць у курсы паслядыпломнага выкладання лекарам, а таксама псіхолагам.
Таксама, ён дадае, што, дзякуючы гэтаму івэнту, ужо наладжаны кантакт з галоўным лекарам псіхіятрычнай клінікі ў г. Касель і кіраўніком амбулаторыі ўніверсітэцкай псіхіятрычнай клінікі Шарытэ. Вядуцца перамовы пра арганізацыю сумесных даследванняў у галіне гісторыі псіхіятрыі і даследаванняў у галіне разладаў аўтычыстычнага спекра ў дарослых.
Праект MOST – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

