Беларускі твара-сківічны хірург: “Планую адкрыць уласную клініку пасля паездкі на EuroPerio11”

  • Галоўная
  • Гісторыі
  • Беларускі твара-сківічны хірург: “Планую адкрыць уласную клініку пасля паездкі на EuroPerio11”
EuroPerio11 participant
Удзел у шырока вядомым ва ўсім свеце сімпозіуме EuroPerio11 у Вене, які праходзіў 14-17 мая 2025 года, стаў паваротным момантам для беларускага твара-сківічнага хірурга Кірыла Палякова. Гэты вопыт не толькі паглыбіў клінічныя веды Кірыла, але і адкрыў яму новыя гарызонты: ад заснавання ўласнай клінікі да інвеставання ў профільную адукацыю за межамі Беларусі. 
EuroPerio11 participant
Удзельнік праграмы EuroPerio11

«EuroPerio11 даў мне рэдкую магчымасць павучыцца непасрэдна ад лепшых спецыялістаў у маёй галіне. Я не проста назіраў — я актыўна ўдзельнічаў, прэзентаваў свае напрацоўкі і наладжваў кантакты, якія пэўна стануць вызначальнымі для наступнага этапа маёй кар’еры», — падзяліўся ўдзельнік праграмы.

Удзел у кангрэсе EuroPerio11 дапамог хірургу значна палепшыць навыкі аперыравання, асабліва пры выкарыстанні высокадакладных хірургічных тэхнік, якія прадугледжваюць укараненне штучнага інтэлекту. Мерапрыемства таксама спрыяла ўмацаванню прафесійных кантактаў з міжнароднымі экспертамі і пастаўшчыкамі медыцынскага абсталявання, што паклала пачатак далейшаму супрацоўніцтву.

Акрамя таго, актыўны ўдзел у сімпозіуме павысіў пазнавальнасць удзельніка праграмы ў сусветнай хірургічнай супольнасці і паспрыяла ўмацаванню яго прафесійнай рэпутацыі на міжнароднай арэне. Атрыманы вопыт натхніў Кірыла Палякова на распрацоўку канкрэтных планаў на будучыню, а менавіта адкрыццё новай клінікі і настрыфікацыю доктарскай дысертацыі, што забяспечыць акадэмічную інтэграцыю доктара ў Еўрапейскім Саюзе. 

Праект MOST IV – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.